Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Грэская сярэдняя школа»
Гісторыка-краязнаўчы музей
6-7 стагоддзе | Першае пасяленне людзей, выяўленнае на гарадзішчы ў Грэску (мясцовая назва гарадзішча "Замак". |
1480 г. | Першае пісьмовае ўпамінанне пра Грэск. |
сярэдзіна 16 стагоддзя | Грэск - цэнтр войтаўства - адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі Вялікага Княства Літоўскага. |
з 1536 г. | Грэск належаў польскай каралеве і вялікай княгіне літоўскай Боне, потым Алелькавічам, Валодкавічам, Радзівілам. |
з 1590 г. | Уваходзіць у Слуцкае княства - мястэчка, у якім 68 двароў, млын, царква. |
1793 г. | У час падзелу Рэчы паспалітай Грэск увайшоў у склад Расійскай імперыі. |
1835 г. | Выступленне сялян мястэчка Грэск з патрабаваннем да арэнднага памяншэння павіннасцей, бо ім не даставалася ніводнага дня ў нядзелю для працы на сябе. |
19 - пач 20ст. | Цэнтр воласці Слуцкага павета. |
1818 г. | У Грэску было 93 двары, 6 вуліц, дзейнічаў рынак. |
1860 г. | 138 двароў, 888 жыхароў. |
1863 г. | Адкрыта народнае вычылішча, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя навучалася 109 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. |
1885 г. | У Грэску 1068 жыхароў, 122 двары, царква, школа, 3 ветракі, рынак. тут выраблялі смалу, скіпідар, здабывалі вапну, якую прадавалі ў Бабруйску, Баранавічах, Капылі, Менску, Слуцку, Старобіне. |
1909 г. | у мястэчку 1519 жыхароў, 273 двары, панскі маёнтак з 28 жыхарамі. |
1914-1918 гг. | Першая сусветная вайна.Загінула і засталося калекамі - 60 чалавек, жыхароў Грэска. |
1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады ў Грэску, у гэты час тут было 365 двароў. |
1918, люты | Грэск заняты легіянерамі Доўбар- Мусніцкага. |
1918, снежань | Акупацыя германскімі войскамі. |
жнів.1919 - 1921 каст.-ліст.1921 |
Польская акупацыя. |
25.06.1920 г. | Польскія акупанты растралялі 14 слуцкіх партызан, 6 з якіх былі жыхарамі Грэска. |
1921 г. | Адноўлена Савецкая Ўлада. У Грэску адкрыты клуб, народны тэатр, бальніца, хата-чытальня, пачатковая школа. |
1922 г. | Пачала працаваць сямігадовая школа. |
1924 г. | Грэск - цэнтр сельскага Савета. |
1924 г. | Заснаваны Грэскі раён. |