Белорусский строй

Белорусская ступа
развернуть

 Абавязковая рэч у гаспадарцы – гэта ступа. Але ступу мог мець не кожны, таму што матэрыял для ступы было знайсці вельмі цяжка. Нельга было зрабіць яе з маладога жывога дрэва. Гэта была нядобрай прыкметай. Неабходна было знайсці старое, але не зніўшае дрэва. Звычайна для вырабу ступы выкарыстоўвалі дуб, граб, асіну.

   Тэхналогія вырабу таксама была своеасаблівая. Прыступак або ніз ступы абавязкова зчэсваўся, каб было лепш да яе падыйсці і працаваць. Калі ступа выраблялася, усе адходы, кара і стружка абавязкова павінны былі быць выкарыстаны ў гаспадарцы.

   У баларускіх павер’ях ступа сімвалізуе жаночы пачатак, а песцік – мужчынскі. Яшчэ гэта сімвал дабрабыту. З гэтым прадметам звязаны і некаторыя абрады. Дзяўчына, якая выходзіла замуж павінна была абавязкова тры разы абыйсці вакол ступы, каб будучы муж яе любіў і каб сям’я была моцнай, каб нарадзіліся здаровыя дзеці. Жаніха ж прывязвалі да ступы, каб заўсёды быў прывязаны да жонкі. Калі малое дзіця не спіць, трэба было падыйсці да ступы, штурхнуць яе і сказаць: “Я табе пакажу!”

   Пры ліхарадцы бралі адзенне чалавека і таўклі яго ў ступе. Справа гэта была не з лёгкіх, але хворы і сапраўды папраўляўся. Ступа выконвала важную функцыю, у ёй таўклі зерне, прыправы і іншыя прадукты

   Зарас ступу замяніў міксер. А сучасныя дзеці знаюць яе, як сродак перамяшчэння Бабы Ягі.

свернуть

Ткачество и плетение
развернуть

Плеценыя рэчы на Беларусі вырабляліся з лазы, саломы чароту, каранёў дрэў, лыка, бяросты, лучыны.

  З лазы рабілі мэблю (крэслы, калыскі, падсьаўкі пад вазоны). З саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, капелюшы. З сасновай лучыны выраблялі посуд для таго, каб паклясці садавіну, агародніну. Бяроста была добрым матэрыялам для пляцення кашалей, сумак, вярэнек. Гэтыя ж вырабы плялі і з рагозу. Вярэньку выраблялі таксама з лубу, лазы. Яна ўяўляла сабой плеценую каробку круглай, авальнай ці прадаўгаватай формы з адной ці дзвюма ручкамі і прызначалася для пераноскі прадуктаў ці агародніны.

  З карэньчыкаў хваёвых дрэў плялі карзінкі, фруктоўніцы. З лыка – лапці.

  Плеценымі рэчамі было зручна карыстацца, яны лёгкія і не разбіваліся.

  Распаўсюджана было на Беларусі ткацтва. Тканіну рабілі з пянькі, воўны,лёну. Ткалі адзенне, ручнікі, абрусы, посцілкі. Упрыгожвалі рэчы ўзорам. 

  Беларускія народныя ўзоры на тканінах вызначаліся сваёй прыгожасцю. Геаметрычны ўзор складаўся з шашачак, кругоў, прамавугольнікаў розных памераў, квадратаў. Яскравасць узору надавалі каляровыя ніткі. 

  Вышыванне і вязанне было адным з любімых заняткаў жанчын. Чырвона-чорныя вышытыя ўзоры на ручніках, кашулях, бялізне здзіўляюць сваёй прыгажосцю.

  Праца чалавека красіць і славіць. Народная мудрасць сведчыць: “Дзе не можна сілай, там бяры здогадам. Усё што ўмееш, то добра. Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра”.

свернуть

Гончарство
развернуть

Гаспадарчыя і дэкаратыўна- прыкладныя вырабы з гліны выконвалі ганчары. Пазнаёмімся з некаторымі вынікамі працы ганчара. І хаця “не богі гаршкі лепяць”, усё ж атрымліваліся ганчарныя вырабы прыгожымі і зручнымі. 

  Посуд рабілі ў розных месцах, таму ён адрозніваўся сваёй формай і аздабленнем. 

  Кераміка падзялялася на гартаваную, паліваную, чорназадымленую. Гарлачы прзначаліся для захавання малака і малочных прадуктаў. Гаршкі рабілі для гатавання гарачых страў. У іх варылі дзецям кашу. Два ці тры замацаваныя ручкай гаршка называлі спарышамі, яны ўжываліся для таго, каб занесці ежу ў поле. 

  У гляках захоўвалі алей, квас, ваду. З той жа мэтай, што і гарлачы, ужываліся збанкі,але яны выдзяляліся выцягнутым тулавам, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай. У слоіках захоўвалі мёд, тлушч, смятану, варэнне і іншыя прадукты. Бакі ў слоіках былі пукатыя, радзей прамыя, горла шырокае. Часта яны мелі адно ці два вушкі. Макацёр уяўляе сабою глыбокую гліняную пасудзіну з шырокім вусцем, якая ў асноўным выкарыстоўваліся для расцірання прадуктаў, а таксама для гатавання ежы ў печы, заквашвання цеста. Кубкі (конаўкі, кварты) прызначаліся для таго, каб піць з іх ваду. Яны мелі цыліндрычную ці бочкападобную форму і ручку. Традыцыйным ганчарным вырабам былі міскі, якія ўяўлялі сабой глыбокую круглую пасудзіну для ежы.

  З гліны рабілі дзіцячыя цацкі (конікі, пеўнікі,качкі, бараны, сабачкі).

свернуть

Бондарство
развернуть

Хто ж такія бондары ? Бондары – гэта майстры, якія выраблялі драўляны посуд. 

  Лепшым драўляным матэрыялам для вады і вадкіх рэчываў была елка. Драўніна яе вызначалася цвёрдасцю і была менш успрымальнай да вільгаці.

Бондары выраблялі драўляны посуд для бытавых патрэб : кубел, балея, цэбар, ражка, дзяжа (дзежка), бельчык, карэц. 

  У кубел клалі адзенне, палатно, каштоўныя рэчы. Кубелец рабілі для захавання сала і мясных прадуктаў. Балею выкарыстоўвалі для мыцця бялізны і купання. У цэбры замешвалі ежу для каровы, каня, у ражцы – для свіней.

  Дзежку ўжывалі для заквашвання цеста. Звычайна ў ёй замешвалі цеста на хлеб. Бельчык прызначаўся для пераноскі стравы на жніво, сенажаць.карэц звычайна выкарыстоўвалі для зачэрпвання вады, квасу. Яго яшчэ называлі конаўкай, каўшом, квартай.

  Драўляны посуд для бытавых патрэб выраблялі з розных парод драўніны. З дубу рабілі вёдры, кубельцы і дзежкі, бочкі і кадкі пад квас, сок, грыбы, гародніну. З сасны найчасцей выраблялі цэбры, балеі, кублы. З асіны – бочкі пад капусту. 

  “Не сілаю, а розумам” вырабляліся ўсе гэтыя рэчы. І сапраўды, “вачам страшна, а рукі возьмяць і зробяць”. Аднак “да ўсяго патрэбна практыка”.

свернуть